5 лютага 2023 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Васільевіча Цурканава (1943–2022), работніка культуры, мастацкага кіраўніка, Ганаровага грамадзяніна г. Пінска
Міхаіл Васільевіч Цурканаў нарадзіўся 5 лютага 1943 г. у в. Сухадол Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, машыніст цеплавоза, быў расстраляны немцамі за сувязь з партызанамі. Маці адна падымала дзяцей. Міша з маленства цягнуўся да музыкі, спяваў. Заўсёды быў вельмі актыўным у справах сваёй камсамольскай арганізацыі. За першую палучку купіў сабе гармонік, іграў на вясковых вечарынках. Яго нават для раённай газеты здымалі як перадавога пастуха, актывіста і музыку.
Каб умацаваць калгасную самадзейнасць, юнака накіравалі ў Мінск на курсы харэографаў. Вярнуўся Міхаіл Цурканаў у сваю вёску ўжо як спецыяліст, прыняў новы клуб. Арганізаваў самадзейнасць, ездзілі з канцэртамі па ўсёй акрузе.
19 лютага 2022 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Фёдара Аляксеевіча Мозаля (1952), заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь
Фёдар Аляксеевіч Мозаль нарадзіўся 19 лютага 1952 г. у в. Альшаны Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. У сялянскай сям’і добра спявалі, бацькі ведалі і любілі народную песню. Фёдар паступіў у Брэсцкае музычнае вучылішча, якое скончыў з адзнакай (1978).
17 студзеня 2022 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Валянціна Аляксандравіча Іўковіча (1942), работніка культуры, рэжысёра
Валянцін Аляксандравіч Іўковіч нарадзіўся 17 студзеня 1942 г. у Казахстане. Яго бацька працаваў у пракуратуры, як толькі вызвалілі Гомельшчыну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, яго перавялі на працу ў вызваленыя раёны, у канцы 1943 г. бацька забраў сюды сям’ю. Бацькі ў вольны час займаліся аматарскай творчасцю, любілі музыку і песні. Адна з цёцей Валянціна нават спявала ў знакамітым ансамблі Л. Уцёсава. У водпуск бацькі з Валянцінам ездзілі ў Маскву, наведвалі тэатры і заапарк.
2 мая 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Сяргея Феадосавіча Любчука (1940), дзеяча самадзейнага мастацтва, кампазітара, заслужанага работніка культуры БССР (1978)
Сяргей Феадосавіч Любчук нарадзіўся 2 мая 1940 г. у вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У сям’і ўсе любілі музыку, бацька i маці, двое старэйшых братоў і сястра спявалі і ігралі на народных інструментах. З шасці гадоў Сяргей засвоіў гармонік, пазней — акардэон, удзельнічаў у розных канцэртах, аглядах мастацкай самадзейнасці раёна і вобласці.
19 жніўня 2016 года – 75 гадоў з дня нараджэння Адама Асманавіча Мурзіча (1941), педагога па вакалу, заслужанага работніка культуры Беларусі, мастацкага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра
Адам Асманавіч Мурзіч нарадзіўся 19 жніўня 1941 года ў горадзе Ляхавічы Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці. З дзяцінства любіў музыку, слухаў оперы на пласцінках і па радыё, спяваў у самадзейнасці. Першым з прафесіяналаў яго вакальны талент заўважыў Леў Палікарпавіч Лях, які тады працаваў ў Ляхавіцкім Доме культуры. Адам Мурзіч вучыўся ў вячэрняй школе і працаваў, не збіраўся займацца музыкай.